У снежні ў Гродзенскай вобласці правядуць 14 электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

«Так, 10 снежня свае вакансіі прадставяць прадпрыемствы Гродзенскага раёна, 11 снежня — Зэльвенскага, 12-га — Ваўкавыскага і Мастоўскага раёнаў, 18 снежня — Бераставіцкага раёна», — адзначылі ў камітэце.

У профільным камітэце нагадалі, што падчас электронных кірмашоў вакансій суіскальнікі азнаёмяцца з вакансіямі, рэжымам і ўмовамі працы, змогуць задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю па працаўладкаванні, запрашэнне на гутарку. Усё гэта можна зрабіць на спецыялізаваным сайце e-vacancy.by.

Па заканчэнні мерапрыемстваў усе актуальныя прапановы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці http://gsz.gov.by.

БелТА