З 9 па 15 ліпеня 2024 года ў Віцебску пройдзе XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар»

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску – найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты.
Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю «ПРАЗ МАСТАЦТВА – ДА СВЕТУ І ЎЗАЕМАРАЗУМЕННЯ!»
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з'яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь.
На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі.
Фестываль даўно перасягнуў межы славянскага свету. У Міжнародным фестывалі мастацтваў прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пяці кантынентаў.